Францішак маліўся за згуртаванасць Еўропы
Да малітвы за Еўропу і яе адзінства, у чарговы раз заклікаў Святы Айцец. Яго словы прагучалі 10 мая 2020 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую ватыканскія СМІ трансліравалі з капліцы Дома св. Марты.
“У апошнія дні адзначаліся дзве гадавіны: 70-годдзе “дэкларацыя Роберта Шумана”, якая ініцыявала стварэнне Еўрапейскага саюза, і 75-годдзе заканчэння вайны. Памолімся сёння да Пана за Еўропу: каб яна развівалася згуртаванай у адзінстве братэрства, якое вядзе да развіцця ўсіх народаў у еднасці пры павазе да разнастайнасці”, - заклікаў Францішак.
10 мая 2020, 10:25