Францішак маліўся за работнікаў сферы рытуальных паслуг
Маліцца за людзей, якія клапоцяцца аб пахаванні памерлых падчас пандэміі, заклікаў Папа падчас ранішняй св. Імшы, якую 16 мая 2020 г. цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі.
“Памолімся сёння за людзей, якія займаюцца пахаваннем памерлых падчас пандэміі. Пахаванне памерлых – гэта адзін з учынкаў міласэрнасці і, вядома, не штосьці прыемнае. Будзем маліцца за гэтых людзей, якія таксама рызыкуюць жыццём і знаходзяцца пад пагрозай заражэння”, - сказаў ва ўступе да літургіі Святы Айцец.
На заканчэнне св. Імшы Пантыфік правёў кароткую Эўхарыстычную адарацыю і ўдзяліў благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам, заклікаючы вернікаў, якія прымалі ўдзел у св. Імшы, дзякуючы трансляцыі ватыканскіх СМІ, да духоўнай св. Камуніі.
16 мая 2020, 10:28