Пантыфік: духоўна скіруемся да марыйных санктуарыеў
Скіравацца духоўна да святых месца, прысвечаных Божай Маці, каб занесці да Яе нашы турботы, чаканні і задумы, заклікаў Папа пасля малітвы “Regina Coeli”, якая 3 мая 2020 г. прайшла ў Ватыкане.
“Некалькі дзён таму распачаўся май, дасканалы марыйны месяц, на працягу якога вернікам падабаецца наведваць санктуарыі, прысвечаныя Багародзіцы. Сёлета, пры прычыне санітарнай сітуацыі, скіруемся духоўна да гэтых месцаў веры і пабожнасці, каб скласці ў сэрца Найсвяцейшай Панны нашы турботы, чаканні і планы на будучыню”, - заклікаў Папа.
03 мая 2020, 12:43