Пошук

Спальванне смецця ў рэгіёне Тэра-дэі-Фуокі. Ілюстрацыйнае фота Спальванне смецця ў рэгіёне Тэра-дэі-Фуокі. Ілюстрацыйнае фота

Святы Айцец салідарны з насельніцтвам Тэра-дэі-Фуокі

Папа нагадаў, што 24 мая 2020 г. планаваў наведаць італьянскую дыяцэзію Ачэра, у правінцыі Неапаль, “каб падтрымаць веру насельніцтва і дзейнасць тых, хто змагаецца з драмай забруджвання” яго тэрыторыі.

“Мой візіт быў адкладзены, але тым не менш, я скіроўваю да біскупа, святароў, сем’яў і ўсёй дыяцэзіяльнай супольнасці маё прывітанне, благаслаўленне і словы падтрымкі, у чаканні магчымасці сустрэцца, як толькі гэта стане магчыма”, - сказаў пасля малітвы “Уладарка неба” Папа.

Візіт Святога Айца ў дыяцэзію Ачэра планаваўся з нагоды пяцігоддзя яго энцыклікі “Laudato si’”, прысвечанай пытанням экалогіі. Яна была абнародавана 24 мая 2015 г.

Тэрыторыя дыяцэзіі Ачэра вядома пад назвай Тэра-дэі-Фуокі (Зямля агнёў) – тут прамыслова спальваюць смецце, прычынай чаго з’яўляецца вялікая колькасць таксічных выкідаў, якія забруджваюць атмасферу і шкодзяць здароўю людзей.
 

24 мая 2020, 13:01