Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Папа занепакоены эксплуатацыяй сезонных рабочых

Нават ва ўмовах крызісу годнасць кожнага чалавека павінны паважаць заўсёды, - нагадаў Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі, якая 6 мая 2020 г. прайшла ў Ватыкане.

Святы Айцец прызнаўся, што з нагоды 1 мая атрымаў шмат зваротаў, якія тычыліся свету працы і яго праблем. Ён заўважыў, што быў асабліва крануты тымі з іх, што датычацца сітуацыі сезонных рабочых у сельскай гаспадарцы, сярод якіх шмат мігрантаў, што працуюць у Італіі.

“На жаль, вельмі часта іх цяжка эксплуатуюць. Гэта праўда, што актуальны крызіс закрануў усіх, але годнасць людзей трэба паважаць заўсёды. Таму падзяляю скаргі гэтых і ўсіх іншых рабочых, якія падвяргаюцца эксплуатацыі, і заклікаю ператварыць крызіс у магчымасць прызнаць цэнтральную ролю за годнасцю чалавека і працы”, - сказаў Святы Айцец.
 

06 мая 2020, 11:33