Францішак запрасіў да онлайн-малітвы ў 100-годдзе Яна Паўла ІІ
“Сёння святкуем літургічны ўспамін Маці Божай Фацімскай. Звернемся ў думках да Яе аб’яўленняў і паслання, перададзенага свету, а таксама да замаху на св. Яна Паўла ІІ, які ў выратаванні свайго жыцця бачыў матчынае ўмяшанне Найсвяцейшай Панны. У нашай малітве будзем прасіць Бога, праз заступніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі, аб міры ў свеце, спыненні пандэміі, духу пакаяння і нашым навяртанні”, - сказаў Папа.
Францішак паведаміў, што 18 мая 2020 г., у 100-годдзе нараджэння св. Яна Паўла ІІ, будзе цэлебраваць св. Імшу ля магілы Папы ў базыліцы св. Пятра. Ён заклікаў вернікаў далучыцца да літургіі, якую будуць трансліраваць у прамым эфіры ватыканскія СМІ.
“Падзякуем Богу за тое, што даў нам такога Біскупа Рыма, святога біскупа, і папросім, каб ён дапамагаў нам, каб дапамог Рымскаму Касцёлу навярнуцца і крочыць наперад”, - заклікаў Святы Айцец.