Пантыфік у 25-годдзе “Ut unum sint”: адзінства будуецца на шляху
“У гэты юбілей, узношу падзяку Пану за шлях, які Ён дазволіў прайсці нам як хрысціянам у пошуку поўнай еднасці. Таксама і я падзяляю здаровую нецярплівасць тых, хто часам думае, што мы можам і павінны прыкладаць яшчэ больш намаганняў”, - прызнаўся Святы Айцец.
Пантыфік заўважыў, што на працягу апошніх гадоў было зроблена шмат для таго, каб залечыць раны, якія існавалі на працягу стагоддзяў і нават тысячагоддзяў; для ўмацавання знаёмства і ўзаемнай павагі, для пераадолення забабонаў. Ён звярнуў увагу на развіццё тэалагічнага дыялога і супрацоўніцтва ў дабрачыннай, душпастырскай і культурнай сферах.
, - напісаў Францішак.
Святы Айцец высока ацаніў дзейнасць Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, у прыватнасці адзначыўшы дзве яе ініцыятывы: падрыхтоўку Экуменічнага даведніка для біскупаў, які пабачыць свет бліжэйшай восенню і заснаванне экуменічнага часопіса “Acta Œcumenica”.
“На шляху, які вядзе да поўнай еднасці важна памятаць пра пройдзены шлях, але таксама ўглядацца ў гарызонт, разам з энцыклікай “Ut unum sint” задаючы пытанне: “Quanta est nobis via?”, “колькі яшчэ трэба прайсці?”, - перакананы Пантыфік.
Францішак нагадаў, што еднасць – гэта не толькі вынік людскіх высілкаў, але ў першую чаргу – дар Святога Духа. “Тым не менш яна не прыйдзе як цуд: адзінства дасягаецца на шляху... Будзем з даверам прасіць Святога Духа, каб кіраваў нашымі крокамі, каб кожны адчуваў з адноўленым запалам заклік да дзейнасці на карысць экуменізму. Няхай Ён натхняе прарочыя жэсты і ўмацоваўвае братэрскую любоў паміж усімі вучнямі Хрыста, “каб паверыў свет” і ўмацавалася праслаўленне Айца, які ёсць у небе”, - закончыў сваё пасланне Папа.