Святы Айцец абнародаваў пасланне на Сусветны дзень місій
Дакумент пад назвай “Вось я, пашлі мяне” (Іс 6,8)” быў апублікаваны 31 мая 2020 г.
Ва ўступе Папа падзякаваў Богу за руплівасць, з якой Касцёл перажыў Надзвычайны місійны месяц у кастрычніку 2019 г., і нагадаў, што сёлета “місійны шлях усяго Касцёла працягваецца ў святле слоў, якія знаходзім у аповедзе пра пакліканне прарока Ісаі: “Вось я, пашлі мяне” (Іс 6,8)”.
, - напісаў Францішак.
У гэтым кантэксце, па словах Святога Айца, “пакліканне да місіі, запрашэнне выйсці з уласнай замкнёнасці дзеля любові да Бога і да бліжняга бачыцца як магчымасць для дзялення, служэння, заступніцтва”. Бог чакае “нашай асабістай гатоўнасці быць пасланымі” па прыкладзе Езуса Хрыста, чые “Асоба і справа цалкам увасабляюць паслухмянасць волі Айца” (гл. Ян 4,34; 6,38; 8,12-30; Гбр 10,5-10).
, - напісаў Францішак.
Папа падкрэсліў, што “місія – гэта “свабодны і свядомы адказ на пакліканне Бога”, якое “можна ўспрыняць, толькі калі зазнаём асабістыя адносіны любові з жывым Езусам у Касцёле”, і запрасіў кожнага задаць сабе пытанне адносна гатоўнасці прыняць прысутнасць Духа Святога ў сваім жыцці, пачуць пакліканне да місіі – на дарозе сужэнства, кансэкрацыі, святарства ці звычайнага паўсядзённага жыцця.
Асабліва сёння, у часы пандэміі, зразумець, што нам кажа Бог, становіцца сапраўдным выклікам для місіі Касцёла. “У гэтых умовах пытанне Бога “Каго Мне паслаць?” ізноў звернута да нас і чакае велікадушнага і ўпэўненага адказу: “Вось я, пашлі мяне!”. Бог працягвае шукаць, каго паслаць у свет і да народаў, каб сведчыць пра сваю любоў, пра выбаўленне ад граху і смерці і вызваленне ад зла”, - сцвердзіў Францішак.
Папа даручыў усіх вернікаў паўсюднага Касцёла заступніцтву Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Зоркі евангелізацыі і Суцяшальніцы засмучаных, місійнай Апосталкі свайго Сына, Езуса Хрыста.
Нагадаем, што Каталіцкі Касцёл адзначае Сусветны дзень місій у трэцюю нядзелю кастрычніка.