Пошук

AFP5847138.jpg

Святы Айцец пра актуальнасць энцыклікі “Laudato si’”

Францішак заўважыў, што 17 мая 2020 г. распачаўся Тыдзень “Laudato si’”, які будзе працягвацца да наступнай нядзелі з нагоды пятай гадавіны публікацыі яго аднайменнай энцыклікі.

“У гэты перыяд пандэміі, калі мы сталі больш усведамляць важнасць клопату пра наш супольны дом, жадаю, каб супольная рэфлексія і дзеянні дапамаглі стварыць і ўмацаваць канструктыўны падыход да клопату аб стварэнні”, - заклікаў Святы Айцец.

Энцыкліка Францішка “Laudato si’” была абнародавана 24 мая 2015 г. Дакумент прысвечаны экалогіі і праблемам абароны навакольнага асяроддзя.
 

17 мая 2020, 12:47