Пантыфік абвясціў экалагічную ініцыятыву Год “Laudato si’”
Пантыфік заўважыў, што з 16 па 24 мая 2020 г. па ініцыятыве Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека ў Касцёле праходзіла экалагічная кампанія Тыдзень “Laudato si’”. Папа абвясціў, што разам з яе заканчэннем распачнецца Год “Laudato si’”. Ён будзе працягвацца да 24 мая 2021 г.
“Заклікаю ўсіх людзей добрай волі далучыцца да ініцыятывы, каб клапаціцца пра наш супольны дом і нашых самых уразлівых братоў і сясцёр”, - сказаў Святы Айцец.
З нагоды Года “Laudato si’” была абнародавана спецыяльная малітва, карыстацца якой Францішак заклікаў вернікаў на працягу ўсяго гэтага перыяду. У ёй утрымліваюцца просьбы аб заканчэнні пандэміі каронавіруса, умацаванні ўвагі людзей да сітуацыі бедных і навакольнага асяроддзя.