Францішак: эгаізм робіць жыццё падобным на карыкатуру
19 чэрвеня 2020 г. зборнік з’явіўся на паліцах кнігарняў Італіі. Тэксты дапамагаюць зразумець рэлігійны досвед і крытэрыі дзеяння першага ў гісторыі Касцёла Пантыфіка езуіта, адзінага сусветнага лідара, які мае па-сапраўднаму глабальны ўплыў, - заўважыў у прадмове да кнігі кс. Антоніа Спадара, галоўны рэдактар аўтарытэтнага каталіцкага часопіса “La Civiltà Cattolica”.
Духоўныя разважанні Папы, змешчаныя ў кнізе, адносяцца да перыяду, калі ён быў Генеральным настаяцелем Таварыства Езуса ў Аргентыне. Будучы Пантыфік тады заўважаў, што жыццё бывае сапраўдным у залежнасці ад таго, наколькі чалавек здольны прыносіць сябе ў дар. Менавіта ў такім выпадку яно дае плён і радасць. Эгаізм, у сваю чаргу, ператварае жыццё ў карыкатуру, робіць яго смутным, вядзе да духоўнай апатыі.
На старонка кнігі Францішак заклікае да духоўнага пошуку, пілігрымавання, жыцця ў неспакоі, які вызваляе з “сетак і кайданаў” крывадушнасці і граху, ад “фальшывых і павярхоўных спосабаў падстрахоўкі”, якія мы выкарыстоўваем у сваіх задумах і праектах. Пантыфік кажа пра малітву, цярплівасць, пакаянне і крыж, укаранёнасць у Божай ласцы, а таксама пра важнасць здаровых і не адарваных ад рэчаіснасці ўтопій.