Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Пантыфік: устанавіць мір і абараніць мігрантаў у Лівіі

Францішак выказаў занепакоенасць сітуацыяй у Лівіі. Ён заклікаў знайсці шляхі для спынення насілля ў гэтай краіне, аднавіць яе адзінства і абараніць бежанцаў.

“З вялікім хваляваннем і болем назіраю за драматычнай сітуацыяй у Лівіі. Я маліўся за яе ў гэтыя дні. Заклікаю міжнародныя арганізацыі і тых, хто надзелены палітычнай і вайсковай адказнасцю, калі ласка, з упэўненасцю і рашучасцю зноў распачаць пошук шляху спынення насілля, які прывядзе да міру, стабільнасці і адзінства краіны”, - сказаў Папа пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 14 чэрвеня 2020 г. прайшла ў Ватыкане.

“Малюся таксама за тысячы мігрантаў, уцекачоў, людзей, якія патрабуюць прытулку і ўнутраных бежанцаў у Лівіі. Санітарная сітуацыя абцяжарыла іх і без таго хісткі стан, зрабіўшы іх яшчэ больш неабароненымі ад розных форм эксплуатацыі і насілля. Там ёсць шмат бязлітаснасці. Заклікаю міжнародную супольнасць прыняць блізка да сэрца іх стан, вызначаючы шляхі і даючы сродкі для забеспячэння ім абароны, у якой яны маюць патрэбу, годных умоў і надзеі на будучыню. Браты і сёстры, мы маем адказнасць за гэта, ніхто не можа адчуваць сябе свабодным ад гэтага абавязку. Памолімся ўсе разам за Лівію ў цішыні”, - дадаў Святы Айцец.
 

14 чэрвеня 2020, 11:01