Пошук

04769_13092018.jpg

Папа падзякаваў Касцёлу ў ЗША за пастырскую рэакцыю на крызіс

Францішак патэлефанаваў старшыні Канферэнцыі Біскупаў ЗША, каб запэўніць у сваіх малітвах і блізкасці да Касцёла і народа Злучаных Штатаў у цяперашні час сацыяльнай напружанасці.

У размове з арцыбіскупам Хасэ Гомесам Святы Айцец выказаў падзяку біскупам за пастырскі тон выказванняў і дзеянняў Касцёла ў рэакцыі на дэманстрацыі па ўсёй краіне пасля смерці Джорджа Флойда. Ён запэўніў іерархаў у пастаяннай малітве і блізкасці. Асабліва Папа моліцца за арцыбіскупа Мінеапаліса Бернарда Хебда і яго архідыяцэзію.

Арцыбіскуп Гомес ад імя біскупскай канферэнцыі выказаў падзяку Пантыфіку за моцныя словы падтрымкі, выказаныя падчас агульнай аўдыенцыі ў сераду, і ў сваю чаргу запэўніў Францішка ў малітвах.
 

04 чэрвеня 2020, 11:56