Пошук

Папа Францішак і арцыбіскуп Рына Фізікела. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак і арцыбіскуп Рына Фізікела. Ілюстрацыйнае фота

Іерарх: Касцёл павінен быць на перадавой барацьбы з беднасцю

Трэба прызнаць, што кожны чалавек носіць на сябе вобраз Бога, - падкрэсліў старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі падчас прэзентацыі паслання Святога Айца на IV Сусветны дзень бедных.

Арцыбіскуп Рына Фізікела прыняў удзел у прэс-канферэнцыі, якая 13 чэрвеня 2020 г. адбылася ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы.

“Тэма “вобразу Бога”, які адпячатаны на абліччы беднага, мае надзвычайную важнасць, бо абавязвае не адварочвацца ў іншы бок, калі мы хочам жыць сапраўды па-хрысціянску. У гэтым сэнсе метафара “працягнення рукі” набывае яшчэ большую значнасць, бо абавязвае вярнуцца да словаў Пана, які пажадаў атаясамлівацца з тымі людзьмі, якім не хапае самага неабходнага, якія жывуць ва ўмовах сацыяльнай і экзістэнцыяльнага адчужанасці”, - заўважыў ватыканскі іерарх.

Арцыбіскуп звярнуў увагу на непазбежны рост колькасці бедных у выніку пандэміі. Ён заўважыў, што ўсё больш і больш людзей звяртаецца за дапамогай, у тым ліку ў касцёльныя структуры. Адказам на гэтыя патрэбы ў Рымскай дыяцэзіі стала заснаванне спецыяльнага дабрачыннага фонда “Gesù Divino Lavoratore”.

Каментуючы лагатып IV Cусветнага дня бедных, на якім змешчаны дзве працягнутыя насустрач рукі, іерарх заўважыў, што патрабуюць адзін аднаго, як той, хто робіць дар, так і той, хто яго прымае.

Іерарх заўважыў, што Францішак не баіцца атаясамліваць людзей, якія працягваюць руку бедным, з “сапраўднымі святымі, што жывуць па суседству”, якія з прастатой, без шума і рэкламы, даюць сапраўднае сведчанне хрысціянскай любові.

“Вялікая прысутнасць шматлікіх абліччаў бедных патрабуе таго, каб хрысціяне заўсёды былі на перадавой, каб адчувалі патрэбу ў веданні таго, што ім не хапае нечага важна ў той момант, калі сустракаюцца з бедным. Мы не можам адчуваць сябе “у парадку”, калі хоць адзін член чалавечай сям’і пакінуты на ўзбочыне і пераўтарыўся ў цень”, - нагадаў словы Святога Айца арцыбіскуп Фізікела.
 

13 чэрвеня 2020, 14:27