Пантыфік напісаў ліст да іспанскага падлетка-пілігрыма
Бацька, які спадарожнічаў юнаку, у лісце паведаміў пра гэта Пантыфіку, і той павіншаваў і падзякаваў Альвара за мужнае сведчанне веры.
“У разгар пандэміі, якую мы перажываем, шчырасцю, радасцю і прастатой ты здолеў нарадзіць надзею ў многіх людзях”, - напісаў Папа падлетку, ураджэнцу іспанскай Малагі.
, - гаворыцца ў лісце Пантыфіка, апублікаваным на сайце дыяцэзіі Малага.
“Ты пайшоў у пілігрымку і запрасіў многіх людзей зрабіць тое ж, заклікаючы іх не баяцца і аднавіць радасць, таму што ў дарозе мы не адны, Пан заўсёды ідзе побач з намі. Дзякую табе за сведчанне і малітву”, - напісаў Святы Айцец, завяршаючы ліст благаслаўленнем.
Сёмы з дзесяці дзяцей у сям’і Кальвэнтэ, Альвара з’яўляецца членам супольнасці Неакатэхуменальнага шляху. Нягледзячы на сваю інваліднасць, падлетак актыўна ўдзельнічае ў жыцці супольнасці, а яго радасны досвед веры з’яўляецца сведчаннем для ўсіх, хто побач, адзначаецца на дыяцэзіяльным сайце.