Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік заклікаў моладзь не пакідаць без увагі пажылых

Францішак заклікаў маладых людзей клапаціцца пра пажылое пакаленне. Нагодай стаў успамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі.

“Хацеў бы запрасіць моладзь да жэстаў пяшчоты ў бок пажылых людзей, асабліва самых адзінокіх, у дамах і пансіянатах, у бок тых, хто шмат месяцаў не бачыў сваіх блізкіх. Дарагія маладыя людзі, кожны з іх – вашы бабуля і дзядуля! Не пакідайце іх! Выкарыстоўвайце фантазію любові, тэлефануйце ім, здзяйсняйце відэазванкі, адпраўляйце паведамленні, слухайце іх і, калі магчыма, у адпаведнасці з правіламі аховы здароўя, сустракайцеся з імі. Абдыміце іх”, - сказаў Францішак 26 ліпеня 2020 г. пасля “Анёл Панскі”.

Папа нагадаў, што пажылое пакаленне – гэта нашы карані. “Дрэва, аддзеленае ад каранёў, не расце, не дае кветак і пладоў. Вось чаму яднанне і сувязь з вашымі каранямі мае важнае значэнне”, - сказаў моладзі Святы Айцец.

26 ліпеня 2020, 12:53