Папа падчас “Анёл Панскі”: кожны дзень наша “дзякуй” для Бога
“Ва Унебаўзяцці Марыі мы адзначаем бясконца вялікае заваяванне. Маці Божая паставіла сваю нагу на Небе: яна ўвайшла туды не толькі духам, але і целам, усёй сабой. Гэты крок малой Панны з Назарэта стаў вялікім крокам наперад для чалавецтва”, - працягнуў Папа.
, - падкрэсліў ён.
Пантыфік звярнуў увагу на той факт, што прабыванне Марыі на Небе з целам дае чалавеку надзею: “мы разумеем, што мы каштоўныя, што нам наканавана ўваскрэснуць. Бог не дазволіць нашаму целу знікнуць. З Богам нічога не губляецца!”.
“Што нам раіць наша Маці?”, - задаўся пытаннем Папа. Ён спаслаўся на словы Марыі з Евангелля ўрачыстасці Унебаўзяцця: “Велічае душа мая Пана” (Лк 1, 46).
“Марыя “велічае Пана”: не праблемы, якіх ёй хапала ў той момант, але Пана. Колькі разоў мы дазвалялі цяжкасцям перамагаць над намі і страхам паглынаць нас! У Маці Божай інакш, таму што яна ставіць Бога як першую веліч жыцця. Адсюль выцякае Магніфікат, адсюль прыходзіць радасць: не ад адсутнасці праблем, якія рана ці позна прыходзяць, а ад прысутнасці Бога, таму што Бог вялікі”, - сказаў Папа.
Пантыфік заўважыў, што Марыя прызнае сябе малой і ўзвышае “вялікія рэчы”, якія Бог зрабіў для яе.
, - патлумачыў Папа.
“І мы можам спытацца, ці памятаем пра праслаўленне Бога? Ці дзякуем за вялікія справы, якія Ён робіць для нас? За кожны дзень, які дае нам, за тое, што любіць нас і заўсёды даруе, за яго пяшчоту? За тое, што даў нам сваю Маці, за братоў і сясцёр, якіх ставіць на наш шлях, за тое, што адкрыў нам Неба?”, - заўважыў Францішак.
Ён заклікаў не забывацца пра дабро, атрыманае ад Бога, памятаць, як і Марыя, вялікія рэчы, якія робіць Пан, велічаць Яго кожны дзень.
“Будзем прасіць Маці Божую, Браму Нябесную, каб кожны наш дзень пачынаўся з позірку, скіраванага ў Неба, да Бога, каб сказаць яму: “Дзякуй!”, - завяршыў сваё разважанне Пантыфік.