Пошук

Tour de Pologne. Ілюстрацыйнае фота Tour de Pologne. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік прывітаў веласіпедыстаў Tour de Pologne

Францішак прывітаў удзельнікаў штогадовай шасэйнай шматдзённай велагонкі па дарогах Польшчы. Сёлета яна атрымала адмысловае рэлігійнае вымярэнне.

“Шчыра вітаю ўдзельнікаў Міжнароднага велапрабегу Tour de Pologne, які сёлета праводзіцца ў гонар св. Яна Паўла II у стагоддзе яго нараджэння”, - сказаў Папа 9 жніўня 2020 г. пасля малітвы “Анёл Панскі”.

Тур Польшчы карыстаўся папулярнасцю яшчэ ў міжваенны перыяд, а сёння лічыцца адным з найважнейшых спаборніцтваў раварыстаў у свеце. Спецыяльна для турніру 2020 г. быў распрацаваны маршрут, які злучыў гарады, што адыгралі асаблівую ролю ў жыцці Караля Вайтылы - Яна Паўла ІІ.

Гісторыя польскай велагонкі пачалася ў 1928 г. Арганізатарамі першага турніру выступілі газета Спартыўны агляд (Przegląd Sportowy) і Варшаўскае таварыства веласіпедыстаў, адна з найстарэйшых спартыўных арганізацый у Польшчы: яе членамі былі Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Генрык Сянкевіч і выбітны польскі пісьменнік Баляслаў Прус.

 

10 жніўня 2020, 12:05