Пошук

Папа падчас візіту ў Палерма. Ілюстрацыйнае фота Папа падчас візіту ў Палерма. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: ачысціць марыйную пабожнасць ад уплыву мафіі

Марыйная пабожнасць – гэта рэлігійна-культурная спадчына, якая павінна быць захавана ў яе першапачатковай чысціні, - заўважыў Папа. Ён падтрымаў стварэнне аператыўнай групы па барацьбе з інструменталізацыяй рэлігіі.

Францішак скіраваў ліст да старшыні Папскай міжнароднай марыйнай акадэміі, а. Стэфана Чэкіна, з нагоды, запланаванай на 18 верасня 2020 г. канферэнцыі, прысвечанай выкарыстанню рэлігіі арганізаванай злачыннасцю. Ён заклікаў да ачышчэння марыйнай пабожнасці ад уплываў, “якія не адпавядаюць евангельскім крытэрыям справядлівасці, свабоды, сумленнасці і салідарнасці”.

У прыватнасці гаворка ідзе пра інструменталізацыю членамі мафіі праяў народнай пабожнасці, такіх як адпуставыя ўрачыстасці і рэлігійныя працэсіі, для дэманстрацыі сваёй прысутнасці на пэўных тэрыторыях. Напрыклад, вядома пра выпадкі асаблівага ўшанавання дамоў кіраўнікоў мясцовых злачынных груповак падчас урачыстых працэсій з фігуркамі Маці Божай ці святых апекуноў у гарадах на поўдні Італіі.

Папа падкрэсліў, што праявы марыйнай пабожнасці павінны адпавядаць евангельскаму пасланню і навучанню Касцёла. Адным з крытэрыяў гэтага павінна быць сведчанне жыцця ўдзельнікаў рэлігійных урачыстасцей, іх адданасць Езусу Хрысту і шчырае служэнне братам, асабліва самым бедных.

Францішак заклікаў клапаціліся пра належнае правядзенне ўрачыстасцей у гонар нябесных заступнікаў і пазбягання фальшывай пабожнасці. Ён заахвоціў духавенства спрыяць таму, каб марыйныя санктуарыі ўсё больш і больш станавіліся “цвярдынямі малітвы, евангельскага натхнення, месцамі навяртання, фартэцыямі марыйнай пабожнасці, да якіх з верай звяртаюцца ўсе, хто шукае збаўчай праўды”.

Святы Айцец выказаў падтрымку заснаванню пры Папскай міжнароднай марыйнай акадэміі Дэпартаменту па вывучэнні і маніторынгу выпадкаў сувязяў рэлігійнасці і злачыннасці. У склад структуры ўвайшлі прадстаўнікі Касцёла, сіл правапарадку, эксперты па барацьбе з вымагальніцтвам, ліхвярствам, арганізаванай злачыннасцю.
 

20 жніўня 2020, 12:14