Пошук

Бл. Марыя Маргэрыта Каяні, заснавальніца Малых Францішканак Найсвяцейшага Сэрца Бл. Марыя Маргэрыта Каяні, заснавальніца Малых Францішканак Найсвяцейшага Сэрца  

Святы Айцец заклікаў францішканак адказваць на выклікі будучыні

Папа накіраваў пасланне Малым Францішканкам Найсвяцейшага Сэрца Езуса, якія распачалі юбілейны год, звязаны з 100-годдзем з дня смерці сваёй заснавальніцы, бл. Марыі Маргэрыты Каяні.

Францішак пажадаў, каб наступныя месяцы сталі для манаскай супольнасці часам разважання пра жыццё і вучэнне заснавальніцы, а таксама пра выклікі будучыні, на якія варта адказваць рэалізацыяй уласнай харызмы.

“Рухомыя Найсвяцейшым Сэрцам, заставайцеся маці для братоў і сясцёр, з якімі вы сустракаецеся “ад калыскі да труны”, як казала бл. Марыя Маргэрыта. З радасцю абвяшчайце, што Пан заўсёды глядзіць на нас ласкава, у Яго міласэрнае Сэрца”

, - заклікаў Францішак.

Пантыфік спаслаўся на назву кангрэгацыі і нагадаў пра прыклад св. Францішка Асізскага: трэба ісці гэтым шляхам – “вузкім і цяжкім, але калі прайсці ім да канца, жыццё будзе плённым” – выдатным сведчаннем тут служыць Найсвяцейшая Дзева Марыя.

Папа заахвоціў сясцёр да асаблівага ўшанавання Сэрца Езуса, што праяўляецца ў малітве, у гатоўнасці дазволіць Пану пастаянна заставацца ў адзінстве з намі: “Менавіта так Хрыстус будзе зменьваць нас дзень за днём, робячы нашыя сэрцы ўсё больш і больш падобнымі да Яго Сэрца”.
 

08 жніўня 2020, 14:00