Францішак: сям’я – гэта рака жыцця, веры, надзеі і любові
Папа высока цэніць сведчанне сем’яў, якія, пакутуючы ад цяжкасцей, звязаных з пандэміяй, працягваюць сведчыць веру і салідарнасць, малітву і братэрства. Святы Айцец спадзяецца, што новы навучальны год “будзе перажыты ўсімі з вялікім пачуццём адказнасці ў перспектыве абноўленага адукацыйнага пакта, які аддае галоўную ролю сем’і і ставіць у цэнтры асобу кожнага хлопчыка і дзяўчынкі: іх здаровае, добра сфарміраванае і сацыялізаванае развіццё, што з’яўляецца неабходнай умовай мірнай і квітнеючай будучыні ўсяго грамадства”.
“Яго Святасць далучаецца да пілігрымаў, просячы заступніцтва Панны Марыі, каб хрысціянскія сем’і ў Італіі, Еўропе і свеце працягвалі ўтвараць тую вялікую раку, якая распаўсюджвае жыццё, веру, надзею і любоў у Божым народзе і ў грамадстве ў цэлым”, - гаворыцца ў тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна.