Пошук

Кс. Рабэрта Мальджэзіні Кс. Рабэрта Мальджэзіні 

Пантыфік маліўся за забітага італьянскага святара

Францішак узгадаў італьянскага святара з дыяцэзіі Кома, жорстка забітага 15 верасня 2020 г. псіхічна хворай асобай, якой дапамагаў на працягу многіх гадоў.

“Раздзяляю боль і малітву яго блізкіх і супольнасці Кома... Узношу падзяку Богу за яго сведчанне, за мучаніцтва, за сведчанне любові да бедных. Памолімся ў цішыні за кс. Рабэрта Мальджэзіні і ўсіх святароў, манахінь, свецкіх вернікаў, якія працуюць з людзьмі патрабуючымі і адрынутымі грамадствам”, - сказаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 16 верасня прайшла ў Ватыкане.

51-гадовы кс. Рабэрта быў добра вядомы ў Кома дзякуючы сваёй актыўнай душпастырсткай дзейнасці і працы з мігрантамі. Яго забіў псіхічна хворы бяздомны ля мясцовага каталіцкага цэнтра для бедных. Забойца, які раней шматразова затрымліваўся паліцыя, добра ведаў кс. Рабэрта і атрымліваў ад яго дапамогу.
 

16 верасня 2020, 12:16