Пантыфік выступіць перад Генеральнай асамблеяй ААН
З нагоды 75-годдзя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Францішак выступіць з відэазваротам перад Генеральнай Асамблеяй у Нью-Ёрку.
Адказваючы на пытанні журналістаў, кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Матэа Бруні пацвердзіў, што: “Святы Айцец звернецца з пасланнем да Генеральнай Асамблеі ААН пасля 22 верасня ў рамках форуму высокага ўзроўню”.
Францішак ужо выступаў на форуме ААН падчас свайго візіту ў ЗША ў верасні 2015 г. Менавіта тады ён заклікаў да большага ўплыву Арганізацыі на краіны, якія знаходзяцца на шляху развіцця. Ён таксама заявіў, што міжнародныя фінансавыя структуры абавязаны абараняць слабыя дзяржавы ад “удушлівага падпарадкавання крэдытным сістэмам”.
75-я Генеральная Асамблея ААН пачалася 14 верасня 2020 г. і працягнецца да пачатку кастрычніка.
17 верасня 2020, 11:17