Папа: створаны Богам сусвет пакліканы быць супольнасцю любові
Назвай для дакумента паслужыў фрагмент з Кнігі Левіта: “Асвяціце пяцідзясяты год і абвясціце вызваленне ўсім жыхарам на зямлі: гэта будзе для вас юбілей” (Лев 25,10). Такі выбар невыпадковы: у гэтым годзе Дзень Зямлі святкуецца ў 50-ты раз, што абумовіла і тэму сёлетняга святкавання “часу ўсяго стварэння” – “Юбілей для Зямлі”.
, - заўважыў Пантыфік у пасланні і развіў кожны з гэтых аспектаў.
Па яго словах, Юбілей з’яўляецца благаслаўлёным часам для ўспаміну пра тое, што спрадвечным пакліканнем усяго стварэння з’яўляецца быццё “супольнасцю любові”. Папа нагадаў, што “мы існуём толькі праз стасункі: з Богам, з братамі і сёстрамі як члены агульнай сям’і і з усімі стварэннямі, што насяляюць наш супольны дом”.
, - нагадаў Святы Айцец, спаслаўшыся на энцыкліку “Laudato si’”.
Юбілей – гэта час вяртання да Бога, бо “немагчыма жыць у гармоніі са стварэннем, не будучы ў згодзе са Стварыцелем – крыніцай і пачаткам усіх рэчаў”, сцвердзіў Папа.
Юбілей запрашае нас клапаціцца пра іншых, “асабліва пра бедных і найбольш уразлівых асоб”, заклікае “прыняць спрадвечную Божую задуму стварэння як агульнай спадчыны”. Гэта час, каб “вызваліць усіх прыгнечаных і заняволеных той ці іншай формай сучаснага рабства, сярод якіх – гандаль людзьмі і дзіцячая праца”. Нарэшце, гэта час, каб “прыслухацца да зямлі”.
, - перасцярог Францішак.
Ён заклікаў спыніцца і прыслухацца да “пульсацыі стварэння”, якое было задумана для выяўлення і абвяшчэння Божай славы, для адшукання ў ім прыгажосці Пана ўсіх рэчаў.
Наступным заданнем чалавецтва, на думку Пантыфіка, з’яўляецца пошук “правільнага і ўстойлівага стылю жыцця, якія б забяспечыў Зямлі патрэбны ёй адпачынак”. Францішак выказаў перакананне, што гэтаму ў пэўным сэнсе паспрыяла пандэмія.
, - сцвердзіў Святы Айцец.
Гэта таксама “час кампенсацыйнай справядлівасці”, калі трэба вярнуць першапачатковую гармонію стварэнню, аздаравіць чалавечыя стасункі і аднавіць справядлівыя сацыяльныя адносіны. У сувязі з гэтым Францішак паўтарыў свой заклік “спісаць запазычанасць найбольш уразлівых краін у святле цяжкіх наступстваў эпідэміялагічнага, сацыяльнага і эканамічнага крызісаў, з якімі яны вымушаны сутыкнуцца ў выніку пандэміі каронавіруса”.
Ён заклікаў таксама аднаўляць кліматычную раўнавагу і прыродную біяразнастайнасць, абараняць карэнныя народы ад наднацыянальных карпарацый, што спецыялізуюцца на здабыванні прыродных рэсурсаў, ператвараючы сваю дзейнасць у “новы тып каланіялізму”.
“Давайце радавацца таму, што Стварыцель у сваёй любові падтрымлівае нашыя сціплыя намаганні на карысць Зямлі”, - заахвоціў Святы Айцец.
“Спашлі свайго Духа, Пане, і аднаві аблічча зямлі” (пар. Пс 104,30) – такім заклікам завяршаецца пасланне Папы.
Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння адзначаецца хрысціянамі ўсяго свету 1 верасня 2020 г. З гэтага дня і да 4 кастрычніка, калі Касцёл успамінае св. Францішка Асізскага, трывае “час усяго стварэння” – перыяд абнаўлення сваёй веры ў Бога Стварыцеля і яднання ў малітве і ўчынках, накіраваных на ахову Зямлі.