Пантыфік: любоў да бліжняга – арыенцір нашага шляху навяртання
Папа нагадаў, што ў евангельскім урыўку (Мц 22, 34-40) кніжнік пытаецца ў Езуса: “Настаўнік, якая запаведзь найбольшая ў Законе?” – галоўная запаведзь усяго Боскага Закона. Езус адказвае: “Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім”. І адразу ж дадае: “Другая ж – падобная да яе: Любі бліжняга твайго, як самога сябе”.
“Адказ Езуса нагадвае і аб’ядноўвае дзве асноўныя запаведзі, якія Бог даў свайму народу праз Майсея (Др 6, 5; Лев 19, 18). Ён такім чынам пераадольвае падводны камень, пастаўлены, каб “выпрабаваць яго”. Па сутнасці, суразмоўца спрабуе ўцягнуць яго ў спрэчку паміж кніжнікамі аб іерархіі прадпісанняў. Але Езус усталёўвае дзве важныя асновы для вернікаў усіх часоў. Першая: маральнае і рэлігійнае жыццё не можа быць зведзена да трывожнага і вымушанага падпарадкавання – галоўным прынцыпам павінна быць любоў. Другая: любоў павінна быць адзінай і непарыўнай да Бога і бліжняга”, - сказаў Папа.
, - патлумачыў Францішак.
Езус завяршае свае высновы такімі словамі: “На гэтых дзвюх запаведзях грунтуецца ўвесь Закон і Прарокі”. “Гэта азначае, што ўсе запаведзі, якія Пан даў свайму народу, павінны быць звязаны з любоўю да Бога і бліжняга. На самой справе, усе запаведзі служаць ажыццяўленню і выражэнню гэтай двайной непадзельнай любові”, - звярнуў увагу Пантыфік.
Ён дадаў, што “любоў да Бога выяўляецца перш за ўсё ў малітве, асабліва ў адарацыі”, а любоў да бліжняга засноўваецца на “блізкасці, слуханні, дзяленні, клопаце адносна іншага чалавека”.
, - адзначыў Францішак.
Святы Айцец нагадаў, што тэстам нашага шляху навяртання і святасці заўсёды з’яўляецца любоў да бліжняга. “Пакуль ёсць брат ці сястра, перад якімі мы закрываем сэрца, мы ўсё яшчэ далёкія ад таго, каб называцца вучнямі, якімі хоча бачыць нас Езус. Але Яго Боская міласэрнасць не дазваляе нам падаць духам, наадварот, Ён заклікае нас пачынаць нанова кожны дзень, каб паслядоўна жыць Евангеллем”, - адзначыў Францішак.
“Няхай заступніцтва Найсвяцейшай Марыі адкрые нашыя сэрцы на “найбольшую запаведзь”, двайную запаведзь любові, якая абагульняе ўвесь закон Божы і ад якой залежыць наша збаўленне”, - завяршыў сваё разважанне Папа.