Пошук

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Папская св. Імша ў Дзень Задушны пройдзе ў прыватнай форме

2 лістапада 2020 г., ва ўспамін Усіх памерлых вернікаў, Папа будзе цэлебраваць св. Імшу на Тэўтонскіх могілках у Ватыкане – старажытным некропалі, які знаходзіцца паміж базылікай св. Пятра і Залай Паўла VI.

У сувязі з пандэміяй літургія пройдзе ў прыватнай форме, без удзелу вернікаў. Пасля як заканчэння Францішак памоліцца на могілках і наведае Ватыканскія гроты, каб ушанаваць памяць памерлых Пантыфікаў, - заявіла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

5 лістапада 2020 г. у ватыканскай базыліцы Папа ўзначаліць Эўхарыстыю ў інтэнцыі памерлых сёлета кардыналаў і біскупаў. Яна пройдзе ў прысутнасці вельмі абмежаванай групы вернікаў. Усе іншыя літургічныя цэлебрацыі Святога Айца ў бліжэйшыя месяцы будуць адбывацца ў такой жа форме, калі эпідэміялагічная сітуацыя не стане лепшай.

Скарэй за ўсё, без удзелу вернікаў, як і сёлетнія набажэнствы Вялікага тыдня, у Ватыкане пройдуць і літургічныя цэлебрацыі Божага Нараджэння.
 

29 кастрычніка 2020, 09:56