Пошук

Францішак з іміамам Эль Таебам. Ілюстрацыйнае фота Францішак з іміамам Эль Таебам. Ілюстрацыйнае фота 

Папа размаўляў з Вялікім імамам аб спыненні рэлігійнай нянавісці

Папа Францішак і Вялікі імам Ахмед Эль Таеб пацвердзілі сваю сумесную прыхільнасць барацьбе з рэлігійнай нянавісцю.

Святы Айцец 20 лістапада 2020 г. напісаў у Twitter, што размаўляў пра гэта па тэлефоне з ісламскім навукоўцам і “сваім братам”. Яны абодва падкрэслілі, што братэрства паміж людзьмі з’яўляецца “рашэннем на карысць спынення насілля, дыскрымінацыі і нянавісці, якія распаўсюджваюцца ў імя рэлігіі”.

Праз некалькі хвілін Вялікі імам адказаў у сваім твіце на зварот Пантыфіка. Ён выказаў перакананне, што рэлігію не можна рабіць адказнай за такога роду справы.

У лютым 2019 г. у Абу-Дабі Францішак і Эль Таеб сумесна падпісалі “Дэкларацыю аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні”, якую лічаць сур’ёзным прарывам у міжрэлігійным дыялогу.
 

23 лістапада 2020, 11:49