Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец: няхай Адвэнт напоўніць сэрцы надзеяй і мірам

Пантыфік пажадаў вернікам плённага перыяду Адвэнту, заклікаючы заставацца пераканаўчымі сведкамі збаўчай праўды Хрыста. 29 лістапада ў Касцёле – Першая Нядзеля Адвэнту.

“Праз некалькі дзён распачнецца Адвэнт. Радаснае чаканне прыйсця Збаўцы, Які стаў чалавекам, падобным да нас, няхай напоўніць сэрцы надзеяй і мірам. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя, якую будзеце ўшаноўваць у вашых касцёлах, цэлебруючы Рараты, суправаджае вас на шляху да Нараджэння Божага Сына”, - сказаў Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 25 лістапада 2020 г.

Спасылаючыся на ўрачыстасць Хрыста, Валадара сусвету, якая адзначалася ў мінулую нядзелю, Папа заўважыў, што яна дапамагае ўсвядоміць, што “Хрыстус вызваліў нас ад улады цемры, каб увесці ў сваё Валадарства і зрабіць пераканаўчымі сведкамі збаўчай праўды”.

“Хрыстус, Які валадарыць з крыжа, няхай суцяшае вас у хвіліны выпрабаванняў і пакут, адкрываючы сэрцы кожнага на надзею”, - сказаў Святы Айцец.
 

25 лістапада 2020, 11:37