Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік надаў кананічны статус Сусветнай сетцы малітвы

Францішак надаў статус кананічнай юрыдычнай асобы і ватыканскага фонду Сусветнай сетцы малітвы Папы. Адмысловы хірограф ён падпісаў 17 лістапада 2020 г.

3 снежня 2020 г. Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што сядзіба Сусветнай сеткі будзе знаходзіцца ў Ватыкане. Кіраванне структурай працягне ажыццяўляць Таварыства Езуса. Яе міжнародным дырэктарам быў прызначаны кс. Фрэдэрык Фарнос.

Мэта Фонду заключаецца ў каардынацыі і натхненні шырокага духоўнага руху, які распаўсюджвае малітоўныя інтэнцыі, прапанаваныя Папам Касцёлу.

Сусветная сетка малітвы была заснавана як Апостальства малітвы ў 1844 г. у Францыі. Ініцыятыва ўзнікла сярод навучэнцаў езуіцкай духоўнай семінарыі, якія хацелі прысвяціць сябе малітве ў патрэбах Касцёла і свету да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У 1880-я гады Леў ХІІІ стаў кожны месяц даручаць удзельнікам руху адмысловую папскую місійную інтэнцыю, а з 1929 г., па ініцыятыве Пія ХІ, яны сталі маліцца таксама і ў евангелізацыйных інтэнцыях Святога Айца.

Рух аб’ядноўвае свецкіх вернікаў, духавенства і кансэкраваных асоб. На пачатку ХХ ст. ён налічваў каля 13 млн членаў. У наш час іх колькасць ва ўсім свеце дасягае 40 млн чалавек.

З 2017 г. Сусветная сетка малітвы Папы рыхтуе кароткія відэаролікі, у якіх сам Пантыфік абвяшчае і тлумачыць сваю малітоўную інтэнцыю на бліжэйшы месяц.
 

03 снежня 2020, 13:05