Пошук

Папа падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Славакіі Папа падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Славакіі 

Пантыфік сустрэўся з Прэзідэнтам Славакіі

14 снежня 2020 г. Папа прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Славакіі Зузану Чапутаву. Палітык сустрэлася таксама з арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, Сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.

У ходзе шчырых перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце была дадзена высокая адзнака двухбаковым адносінам і выказана пажаданне іх умацавання ў адукацыйнай і грамадскай сферах.

Бакі абмеркавалі тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, сярод якіх уплыў пандэміі COVID-19, сацыяльная справядлівасць і абарона навакольнага асяроддзя. Закраналіся некаторыя пытанні, якія стаяць на рэгіянальным і міжнародным парадку дня, у тымі ліку бяспека, міграцыя, намаганні на шматбаковым узроўні, накіраваныя на прадухіленне і вырашэнне канфліктаў з асаблівай увагай да сучаснасці і будучыні Еўропы.
 

14 снежня 2020, 13:07