Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік заклікаў хрысціян быць больш рашучымі і шчодрымі

Радасна крочыць да Пана, Які прыходзіць, каб збавіць нас, сузіраючы разам з Марыяй таямніцу ўцелаўлёнага Бога, - заклікаў Францішак вернікаў падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 9 снежня 2020 г.

“Час Адвэнту, набліжаючы да святкавання Божага Нараджэння, дапамагае нам адкрыцца для духа святла Бэтлеемскай таямніцы. Гэта час чакання. Чаканне Збаўцы няхай будзе для кожнага з нас стымулам станавіцца больш рашучымі і шчодрымі ў сваім адказе на патрабаванні хрысціянскага паклікання”, - пажадаў Папа.

Францішак нагадаў, што 8 снежня 2020 г. у Касцёле пачаўся Год св. Юзафа, нагодай для чаго стала 150-годдзе абвяшчэння Абранніка Панны Марыі Апекуном Паўсюднага Касцёла. “Будзем жа маліцца аб яго заступніцтве для Касцёла ў наш час і вучыцца ў яго заўсёды з пакорай спаўняць Божую волю”, - заклікаў Святы Айцец.
 

09 снежня 2020, 12:03