Святы Айцец спачувае сям’і памерлага Джузэпэ Дала Торэ
У тэлеграме, падпісанай кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам, гаворыцца, што Святы Айцец “з сардэчнай удзячнасцю ўспамінае светлае хрысціянскае сведчанне і шчодрую самааддачу нябожчыка”, які ў розныя гады ўзначальваў Ватыканскі трыбунал, выкладаў кананічнае права ў Папскіх універсітэтах – Латэранскім, Урбаніянскім, Анджэлікуме, а ў сваіх навуковых даследаваннях асаблівую ўвагу надаваў тэме ўзаемаадносін паміж Касцёлам і палітычнай супольнасцю. Ён быў таксама рэктарам Свабоднага ўніверсітэта Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі - LUMSA.
Пантыфік “узносіць гарачую малітву аб вечным супакоі” для памерлага, гаворыцца ў тэлеграме, якая завяршаецца апостальскім благаслаўленнем яго родных і сяброў.
Св. Імша ў інтэнцыі Джузэпэ Дала Торэ, які памёр у 77 гадоў ад каронавіруса, прайшла 5 снежня 2020 г. у базыліцы св. Пятра. Яе ўзначаліў Дзяржсакратар Яго Святасці, кардынал П’етра Паралін.