Францішак на пахаванні свайго ўрача
У Фабрыцыё Сакорсі была анкалогія. Падчас знаходжання ў бальніцы ён захварэў на пнеўманію, выкліканую каронавірусам, і гэта стала непасрэднай прычынай смерці.
Св. Імшу ў касцёле Маці Божай Каралевы Сем’яў, размешчаным ля ватыканскага Губернатарата, узначаліў Дзяржсакратар Яго Святасці, кардынал П’етра Паралін.
Сакорсі нарадзіўся 2 лютага 1942 г. у Рыме. У 1968 г. закончыў медыцынскі факультэт у Рымскім універсітэце La Sapienza. Быў выдатным спецыялістам у гепаталогіі і акадэмічным выкладчыкам, галоўным урачом шпіталя св. Каміла ў Рыме, кансультантам Упраўлення аховы здароўя і гігіены Дзяржавы Ватыкан, а таксама членам Медыцынскай камісіі ў Кангрэгацыі па справах кананізацыі. У жніўні 2015 г. Францішак абраў яго асабістым урачом.