Пошук

Арцыбіскуп Рыцата з Бэнэдыктам XVI Арцыбіскуп Рыцата з Бэнэдыктам XVI 

Францішак смуткуе з прычыны смерці былога Элемазінарыя

Папа выказаў спачуванні з прычыны смерці арцыбіскупа Оскара Рыцата, які памёр у Падуі 11 студзеня 2021 г., за некалькі тыдняў да свайго 92-годдзя. У 1989-2007 гадах ён быў Апостальскім Элемазінарыем.

У тэлеграме на імя Біскупа Падуі Клаўдыё Чыпалі, прачытанай падчас пахавання, Святы Айцец назваў нябожчыка сціплым слугой Касцёла. Іерарх, культывуючы ўнутранае жыццё і дабрыню да самых слабых, з пакорай і паслухмянасцю выконваў сваё служэнне ў Дзяржаўным сакратарыяце і Апостальскай Элемазінарыі.

Пантыфік успамінае арцыбіскупа Рыцата як чалавека стараннага, чулага і жыццярадаснага таксама ў пастырскай дзейнасці, асабліва ў здзяйсненні сакрамэнтаў. Папа моліць аб Божай міласэрнасці і нябеснай узнагародзе для памерлага, абяцанай добрым і верным слугам, і ўдзяляе апостальскае благаслаўленне душпастырам і вернікам, а таксама сваякам і ўсім, хто смуткуе з прычыны смерці іерарха.
 

16 студзеня 2021, 12:43