Пантыфік спачувае жыхарам Інданезіі пасля землятрусу
“Са смуткам даведаўшыся пра трагічную смерць людзей і знішчэнне маёмасці ў выніку моцнага землятрусу ў Інданезіі, Яго Святасць Францішак выказвае шчырую салідарнасць з усімі тымі, каго закранула гэтае стыхійнае бедства. Ён моліцца аб вечным супакоі для памерлых, аздараўленні для параненых і суцяшэнні для ўсіх, хто смуткуе. Асаблівым чынам ён падтрымлівае грамадзянскія ўлады і ўсіх занятых у пошукава-выратавальнай аперацыі”, - гаворыцца ў тэлеграме за подпісам Дзяржсакратара Яго Святасці, кардынала П’етра Параліна.
Землятрус магнітудай 6,2 зарэгістравалі на інданезійскім востраве Сулавесі ўначы 15 студзеня 2020 г. Колькасць ахвяр ужо перавысіла 40 чалавек і працягвае павялічвацца. Больш за 600 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Разбурана мноства жылых дамоў і іншых аб’ектаў маёмасці. Улады краіны рыхтуюць спіс грамадзян, якія прапалі без вестак.