Пантыфік пра 90-годдзе першых аб’яўленняў св. Фаўстыне
З даверам адкрыць сэрцы Езусу - заклікаў Святы Айцец, спасылаючыся на ўрачыстасці, якія праходзяць ў санктуарыі Божай міласэрнасці ў польскім Плоцку.
Пантыфік заўважыў, што 90 гадоў таму Езус Міласэрны аб’явіўся св. Фаўстыне Кавальскай і даверыў ёй асаблівае пасланне аб Божай міласэрнасці.
“Праз пасярэдніцтва св. Яна Паўла ІІ гэта пасланне дасягнула ўсяго свету. Яно з’яўляецца нічым іншым як Евангеллем Езуса Хрыста, які памёр і ўваскрос і адарае нас міласэрнасцю Айца. Адкрыем сэрцы, прамаўляючы з верай: “Езу, давераю Табе”, - заклікаў Святы Айцец падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 21 лютага 2021 г. прайшла ў Ватыкане.
21 лютага 2021, 13:04