Францішак ушанаваў памяць медыкаў – ахвяр каронавіруса
У звароце на імя старшыні Папскай акадэміі жыцця, арцыбіскупа Вінчэнца Пальі, Святы Айцец высока адзначыў велікадушнасць і гераізм людзей, якія лічылі сваю прафесію місіяй.
“Прыклад многіх нашых братоў і сясцёр, якія рызыкавалі жыццём да самай гібелі, абуджвае ва ўсіх нас глыбокую ўдзячнасць і дае нагоду для разважанняў. Перад абліччам такога вялікага самаахвяравання ўсё грамадства паклікана ўсё больш сведчыць пра любоў да бліжняга і клопаце аб іншых, асабліва пра самых слабых. Самаадданасць людзей, якія ў гэтыя дні працуюць у шпіталях і медыцынскіх установах, з’яўляецца “вакцынай” ад індывідуалізму і эгаізму і дэманструе самае шчырае жаданне, якое жыве ў сэрцы чалавека: быць побач з тымі, хто найбольш гэтага патрабуе, і прысвячаць сябе іншым”, - падкрэсліў Пантыфік.
Завяршаючы зварот Францішак запэўніў у духоўнасць блізкасці ўсіх удзельнікаў Дня памяці і ўдзяліў ім сваё благаслаўленне.