Пошук

Папа падчас аўдыенцыі для футбольнага клуба "Сампдорыя" Папа падчас аўдыенцыі для футбольнага клуба "Сампдорыя" 

Францішак: лепшыя перамогі здабываюцца ў камандзе

Спорт можа быць “шляхам жыцця, сталасці і святасці”, - падкрэсліў Пантыфік падчас аўдыенцыі для кіраўніцтва і гульцоў італьянскага футбольнага клуба “Сампдорыя”.

Сустрэча адбылася 19 лютага 2021 г. у Ватыкане. Яна была прымеркавана да 75-годдзя клуба, заснаванага ў 1946 г. Францішак падзякаваў сваім гасцям за візіт, прывітаў кожнага футбаліста, а таксама звярнуў увагу на два важных моманты, звязаныя са спортам. У першую чаргу – камандная гульня.

“Лепшыя перамогі здабываюцца ў камандзе. Пра футбаліста, які гуляе за сябе, у нас кажуць, што ён “з’ядае мяч”, гэта значыць прымае яго і не глядзіць на іншых. Не! Заўсёды трэба гуляць у камандзе”, - падкрэсліў Папа.

Другім важным момантам, па словах Святога Айца, з’яўляецца “аматарскае вымярэнне спорту, якое паходзіць з самога паклікання да яго”. “Іншыя мэты з’яўляюцца другаснымі; галоўнае, каб спорт заўсёды заставаўся аматарскім”, - дадаў Пантыфік.

На пачатку сустрэчы Францішка прывітаў прэзідэнт “Сампдорыі” Масіма Фэрэра і галоўны трэнер Клаўдыё Раньеры, якія падзякавалі Папу за аўдыенцыю. Спартсмены падарылі Святому Айцу футболку з надпісам “Папа Францішак” і памятны вымпел.
 

20 лютага 2021, 09:48