Твіт Пантыфіка ў Міжнародны дзень дзяцей, хворых на рак
“Няхай Пан натхняе ўсіх быць побач з тымі, хто пакутуе, асабліва з малымі, і ставіць слабых на першае месца. Даручаю лекараў і ўсіх хворых дзяцей Панне Марыі і прашу, каб яна з прыхільнасцю маці клапацілася пра іх”, - напісаў Папа ў Твітэры.
Сучасная медыцына, нягледзячы на актыўныя даследаванні ў галіне анкалогіі, не можа дакладна назваць прычыны з'яўлення злаякасных захворванняў у дзяцей. Называюцца толькі перадумовы ўзнікнення ракавых пухлін.
Паводле ацэнак СААЗ, штогод ва ўсім свеце рак дыягнастуюць у больш за 300 тыс. дзяцей ва ўзросце да 19 гадоў. З іх восем з дзесяці жывуць у краінах з нізкім і сярэднім узроўнем даходу, дзе атрымоўваецца вылечыць толькі 20% хворых дзяцей. У краінах з высокім узроўнем даходу паказчыкі лячэння ад многіх распаўсюджаных відаў раку ў дзяцей перавышаюць 80%.