Папа да валанцёраў: хрысціяне – гэта сведкі пяшчоты і спагады
Гэтай магчымасцю Францішак скарыстаўся 20 сакавіка 2021 г. падчас аўдыенцыі для супрацоўнікаў каталіцкай няўрадавай арганізацыі, якая рэалізуе праекты ў паўднёвых краінах свету ў самых розных сферах: ад адукацыі і будаўніцтва да аховы здароўя і сельскай гаспадаркі.
Папа звярнуў увагу, што праца FIDESCO накіравана на інтэгральнае развіццё чалавека, бо гаворка ў ёй ідзе не толькі пра матэрыяльныя патрэбы, але і пра сацыяльную інтэграцыю, інтэлектуальны, культурны і духоўны рост, абарону чалавечай годнасці.
“Заклікаю вас цвёрда ісці па гэтым шляху, застаючыся ўкаранёнымі ў сацыяльным вычэнні Касцёла. Сёння як ніколі важна, каб хрысціяне былі сведкамі пяшчоты і спагады”, - сказаў Святы Айцец.
Папа перакананы, што такі падыход не толькі прычыняецца да будаўніцтва больш прыгожага, братэрскага, евангельскага свету, але і ўзмацняе Касцёл у яго місіі рэалізацыі Валадарства Божага.