Пошук

Францішак з Саадам Харыры Францішак з Саадам Харыры 

Францішак прыняў прэм'ер-міністра Лівана

Папа прыняў 22 красавіка 2021 г. Саада Харыры, прызначанага прэм'ер-міністрам Лівана, - паінфармавала Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Падчас размовы, якая доўжылася каля трыццаці хвілін, Францішак падкрэсліў сваю блізкасць да ліванскага народа, які перажывае перыяд вялікіх цяжкасцей і нявызначанасці, і нагадаў пра адказнасць усіх палітычных сіл за тэрміновы выхад з сітуацыі на карысць дзяржавы.

Пацвярджаючы сваё жаданне наведаць краіну, як толькі будуць створаны ўмовы, Пантыфік выказаў пажаданне, каб Ліван пры дапамозе міжнароднай супольнасці працягваў увасабляць сабой "крэпасць кедраў, разнастайнасць, якая з слабасці вырастае ў моц вялікага адзінага народа”, не пераставаў быць краінай сустрэчы, суіснавання і плюралізму.
 

23 красавіка 2021, 11:26