Пантыфік нагадаў пра сведчанне св. Адальберта
Няхай Велікодны перыяд паспрыяе адраджэнню ў Святым Духу, каб жыць новым жыццём, поўным надзеі і энтузіязму, - пажадаў Пантыфік на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 21 красавіка 2021 г.
Папа выказаў пажаданне, каб у перыяд, калі вернікі закліканы да рэфлексіі над таямніцай Уваскрасення Хрыста, хвала Пана магла стаць для ўсіх крыніцай новых сіл на шляху да збаўлення.
Між іншым Францішак нагадаў, што 23 красавіка будзе адзначацца ўрачыстасць св. Адальберта (Войцеха), біскупа і мучаніка, які з’яўляецца адным з галоўных апекуноў Польшчы. “Гэта чалавек глыбокай веры, малітвы і сілы, яго мучаніцтва стала фундаментам тоеснасці Касцёла ў Польшчы. Няхай ён выпрасіць для вас у Бога адвагу ў веры, чалавечае і грамадскае развіццё, а таксама духоўны рост для вашай Айчыны”, - пажадаў польскім вернікам Святы Айцец.
21 красавіка 2021, 11:38