Францішак склікае кансісторый па кананізацыйных справах
Аляксандр Панчанка – Ватыкан
Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што падчас кансісторыя будуць прыняты рашэнні аб кананізацыі сямі благаслаўлёных: Лазара Пілая, вядомага як Дэвасахаям Пілай, індыйскага свецкага верніка, мучаніка, забітага з нянавісці да веры (1712-1752); французскага святара, Сэрара дэ Бю (1544-1607), заснавальніка Кангрэгацыі Айцоў Хрысціянскай Дактрыны; Луіджы Марыі Палацолы (1827-1886), заснавальніка манаскай супольнасці Сясцёр бедных; Джусціна Марыі Русаліла (1891-1955), італьянскага святара, заснавальніка Таварыства Боскіх Пакліканняў і Кангрэгацыі Сясцёр Боскіх Пакліканняў; французскага святара, Шарля дэ Фуко (1858-1916); Марыі Франчэскі ад Езуса (свецкае імя: Анна Марыя Рубата) (1844-1904), італьянскай манахіні, заснавальніцы кангрэгацыі Сясцёр Капуцынак з Лаана; Марыі Даменікі Мантовані (1862-1934), сузаснавальніцы і першай генеральнай настаяцельніцы Інстытута Малых Сясцёр Святой Сям’і.
Раней Святы Айцец даручыў Кангрэгацыі па справах Кананізацыі абнародаваць дэкрэты аб мучаніцтве або сапраўднасці цудаў, здзейсненых праз заступніцтва гэтых благаслаўлёных.