Пошук

Св. Тэрэза Авільская Св. Тэрэза Авільская  

Пантыфік заклікаў знаёміцца з спадчынай св. Тэрэзы Авільскай

"Св. Тэрэза Авільская з'яўляецца ўзорам не толькі для людзей, пакліканых да манаскага жыцця, але і для ўсіх, хто хоча ачысціцца ад мірскога жыцця і імкнуцца да яднання з Богам", - адзначыў Францішак.

Папа скіраваў пасланне ўдзельнікам міжнароднага кангрэса ў Каталіцкім універсітэце Авілы, прымеркаванага да 50-годдзя абвяшчэння святой Доктарам Касцёла.

Ён адзначыў, што дзякуючы містычны дарам, св. Тэрэза змагла перанесці неба на зямлю, а яе жыццё стала Божай скініяй, дзе было месца для ўсіх. Спасылаючыся на Паўла VI, які абвясціў законніцу Доктарам Касцёла, Францішак нагадаў пра яе выключныя якасці: мужнасць, інтэлект і настойлівасць.

“У гэтым яна з'яўляецца прыкладам надзвычайнай ролі, якую жанчыны адыгралі ў гісторыі Касцёла і грамадства. Нягледзячы на тое, што прайшло пяць стагоддзяў, полымя, якое Езус запаліў у ёй, усё яшчэ свеціць у гэтым свеце, які па-ранейшаму мае патрэбу ў мужных сведках”, - напісаў Папа.

Ён падкрэсліў, што пасланне св. Тэрэзы Авільскай прызначана для ўсіх. Калі знаёмімся з ім, нас прыцягвае прыгажосць слова і праўдзівасць яго зместу, з’яўляецца жаданне ісці шляхам дасканаласці. “Яе сяброўства, суправаджэнне і кіраўніцтва даюць нам упэўненасць і спакой у нашым зямным паломніцтве”, - заўважыў Пантыфік.
 

14 красавіка 2021, 11:41