Папа ў Дзень Зямлі: пандэмія паказала нашу ўзаемазалежнасць
Чалавецтва ўсё больш і больш усведамляе, што прырода заслугоўвае аховы і што ўзаемадзеянне людзей з біяразнастайнасцю павінна ажыццяўляцца з максімальнай дбайнасцю і павагай, - звярнуў увагу Святы Айцец. Наша жыццё ўплывае на прыроду, і мы ўсе павінны ў розных формах “ствараць” планету, якая будзе "справядлівай, устойлівай і экалагічна бяспечнай", - дадаў ён.
, - заўважыў Папа.
Ён згадаў старую іспанскую прыказку: "Бог даруе заўсёды, мы людзі даруем час ад часу, прырода дараваць перастала". “Як толькі пачынаецца разбурэнне прыроды, вельмі цяжка гэта спыніць. Але яшчэ не позна. І мы станем больш эфектыўнымі, калі будзем дзейнічаць разам, а не рабіць гэта паасобку”, - звярнуў увагу Пантыфік.
На яго думку, нягоды, якія чалавецтва адчувае ў сувязі з пандэміяй і зменамі клімату, павінны стымуляваць і "падштурхоўваць да інавацый, вынаходлівасці, пошуку новых шляхоў". “З крызісу не выходзяць не змяніўшыся, у лепшы ці горшы бок. Гэта сапраўдны выклік. Калі мы не выйдзем лепшымі, уступім на шлях самазнішчэння”, - папярэдзіў Святы Айцец
Ён заклікаў сусветных лідараў дзейнічаць смела і справядліва, казаць людзям праўду, "каб яны ведалі, як абараніць сябе ад разбурэння планеты і як абараніць планету ад разбурэння, якое пачынаем вельмі часта мы самі".