Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак перадаў у Калумбію апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх

Папа падарыў медыцынскае абсталяванне для барацьбы з пандэміяй у Калумбіі. У лацінаамерыканскай краіне зарэгістравана 2 667 136 выпадкаў заражэння COVID-19, пандэмія забрала 68 748 жыццяў.

Мясцовая біскупская канферэнцыя паведаміла, што з Ватыкана прыбылі чатыры апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх з усім неабходным абсталяваннем, вялікая колькасць медыцынскіх масак-рэспіратараў з высокай ступенню абароны, а таксама 200 пар ахоўных акуляраў для медперсаналу.

Праз Апостальскую нунцыятуру ў Калумбіі дапамога ад Святога Айца была перададзена ў рэгіён, найбольш пацярпелы ад каронавіруса. Дзякуючы ваенна-паветраным сілам Рэспублікі і нацыянальнай Ваеннай капеланіі матэрыялы даставілі спецыяльным рэйсам Біскупу Кібдо Хуану Карласу Барэта, які ў сваю чаргу перадаў іх бальніцам у дэпартаменце Чока.

У паведамленні калумбійскага епіскапату адзначаецца, што гэтым дабрачынным жэстам Пантыфік хоча прадэманстраваць блізкасць да хворых і зрабіць свой унёсак у барацьбу з пандэміяй. Раней Святы Айцец неаднаразова дапамагаў жыхарам Калумбіі, у прыватнасці, высылаючы для цяжкахворых з COVID-19 апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх.
 

21 красавіка 2021, 10:33