Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: жадаю, каб падчас Вялікадня вашы дамы сталі школай малітвы

Да малітвы ў сем’ях заахвоціў Фрацішак удзельнікаў агульнай аўдыенцыі 14 красавіка 2021 г. Яе трансліравалі ватыканскія СМІ з бібліятэкі Апостальскага палаца.

“Жадаю, каб падчас Вялікадня вашы дамы сталі школай малітвы, дзе вы зможаце нанова адкрыць прысутнасць Уваскрослага Хрыста. Няхай Ён напоўніць вашыя сэрцы сваімі пасхальнымі дарамі: мірам, надзеяй і радасцю. Благаслаўляю вас ад усяго сэрца!”, - сказаў Пантыфік.

Францішак заахвоціў “па прыкладзе Панны Марыі і апосталаў з’яднацца ў адзінадушнай малітве ў чаканні сашэсця Святога Духа”, а таксама “ў духу велікоднай радасці служыць Евангеллю і братам”.

“На заканчэнне, як звычайна, скіроўваю мае думкі да пажылых людзей, моладзі і маладажонаў. Заахвочваю ўсіх да шчодрага жыцця, пабудаванага на скале, гэта значыць на Хрысце, нашай адзінай і моцнай надзеі”, - заклікаў вернікаў Святы Айцец.

 

14 красавіка 2021, 10:43