Regina coeli: мець пачуццё міласэрнасці і быць міласэрнымі
Набажэнства прайшло пасля св. Імшы, якую Папа цэлебраваў у нядзелю Божай Міласэрнасці ў касцёле Санта-Спірыта-ін-Сасія ў Рыме. Св. Ян Павел ІІ абвясціў храм, які знаходзіцца недалёка плошчы св. Пятра, месцам адмысловага культу Божай Міласэрнасці.
“Вітаю тых, хто прысутнічае тут, у касцёле Санта-Спірыта-ін-Сасія, санктуарыі Божай Міласэрнасці: вернікаў, якія звычайна прыходзяць сюды, медперсанал, зняволеных, людзей з інваліднасцю, бежанцаў і мігрантаў, Шпітальных Сясцёр Божай Міласэрнасці, валанцёраў грамадзянскай абароны. Вы прадстаўляеце рэчаіснасць, у якой міласэрнасць канкрэтызуецца, становіцца блізкасцю, служэннем, клопатам пра людзей, якія трапілі ў цяжкія сітуацыі. Жадаю вам заўсёды адчуваць, што вы атрымалі міласэрнасць, каб быць міласэрнымі”, - сказаў Францішак.
Папа падзякаваў усім, хто працаваў над падрыхтоўкай урачыстасці і жывым эфірам. Ён таксама прывітаў тых, хто сачыў за цэлебрацыяй праз СМІ.
У заключэнне ён заклікаў: "Няхай Дзева Марыя, Маці Міласэрнасці, выпрасіць гэтую ласку для ўсіх нас”.