Пантыфік: будаваць цывілізацыю любові па прыкладзе св. Кацярыны
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Быць сведкамі веры і міласэрнасці па прыкладзе вялікай святой, каб разам будаваць тое, што яна неаднаразова называла “цывілізацыяй любові”, - гэтая думка знаходзіцца ў цэнтры паслання Францішка, падпісанага Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці, кардыналам П'етра Паралінам.
Цёпла вітаючы супольнасць дыяцэзіі, Святы Айцец узнёс падзяку Богу за тое, што Ён падарыў Касцёлу і ўсяму чалавецтву “знамянальны вобраз веруючай жанчыны, якая нястомна нагадвала пра евангельскія каштоўнасці”. Францішак выказаў спадзяванне, што ў кантэксце 560-годдзя кананізацыі Кацярыны Сіенскай у цэнтры ўвагі вернікаў будуць прыклад і сведчанне гэтай велікадушнай вучаніцы Хрыста, якую папа Павел VI у 1970 г. абвясціў Доктарам Касцёла.