Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Second Rhapsody per piano e orchestra
Расклад Падкасты
Звычайны кансісторый па кананізацыйных справах. Ілюстрацыйнае фота Звычайны кансісторый па кананізацыйных справах. Ілюстрацыйнае фота 

Папа ўзначаліў кансісторый па кананізацыйных справах

3 мая 2021 г. у Зале кансісторыяў Апостальскага палаца ў Ватыкане Францішак узначаліў Звычайны кансісторый па кананізацыйных справах. Яму папярэднічала малітва Літургіі гадзін.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас кансісторыя былі прыняты рашэнні аб кананізацыі сямі благаслаўлёных: Лазара Пілая, вядомага як Дэвасахаям, індыйскага свецкага верніка, мучаніка, забітага з нянавісці да веры (1712-1752); французскага святара, Сэрара дэ Бю (1544-1607), заснавальніка Кангрэгацыі Айцоў Хрысціянскай Дактрыны; Луіджы Марыі Палацолы (1827-1886), заснавальніка манаскай Супольнасці Сясцёр Бедных; Джусціна Марыі Русаліла (1891-1955), італьянскага святара, заснавальніка Таварыства Боскіх Пакліканняў і Кангрэгацыі Сясцёр Боскіх Пакліканняў; французскага святара Шарля дэ Фуко (1858-1916); Марыі Франчэскі ад Езуса (свецкае імя: Анна Марыя Рубата) (1844-1904), італьянскай манахіні, заснавальніцы кангрэгацыі Сясцёр Капуцынак з Лаана; Марыі Даменікі Мантовані (1862-1934), сузаснавальніцы і першай генеральнай настаяцельніцы Інстытута Малых Сясцёр Святой Сям’і.

Раней Святы Айцец даручыў Кангрэгацыі па справах Кананізацыі абнародаваць дэкрэты аб мучаніцтве і сапраўднасці цудаў, здзейсненых праз заступніцтва згаданых вышэй благаслаўлёных.
 

03 мая 2021, 12:24
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930